У Слуцкім раёне ў полі загінуў 11-гадовы хлопчык

Няшчасце здарылася сёння вечарам ля вёскі Навінкі.

11.08.2024 / 22:51

Кампанія дзяцей ва ўзросце ад 10 да 13 гадоў гуляла каля цюкоў саломы. Адзін з хлопцаў чыркнуў запальнічкай — рулоны адразу ўспыхнулі, паведамляе Следчы камітэт.

Спачатку дзеці спрабавалі самастойна патушыць пажар, але беспаспяхова. Затым сястра загінулага пабегла да бабулі і расказала пра ўсё. Жанчына патэлефанавала ў МНС.

Падчас ліквідацыі пажару работнікамі МНС знойдзена цела 11-гадовага дзіцяці.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Nashaniva.com