Белгарадскія ўлады пачынаюць эвакуацыю насельніцтва яшчэ з аднаго прыгранічнага раёна
«У нас трывожная раніца», — кажа губернатар Гладкоў.
12.08.2024 / 09:11
Maps.google.com
Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў раніцай панядзелка абвясціў пра пачатак эвакуацыі насельніцтва прыгранічнага Краснаяружскага раёна, піша Бі-бі-сі.
«У нас трывожная раніца. Актыўнасць ворага на мяжы Краснаяружскага раёна […] Пачынаем перамяшчэнне жыхароў Краснаяружскага раёна ў больш бяспечныя месцы», — сказаў Гладкоў у відэазвароце ў тэлеграме, дадаўшы, што транспарт у гэты раён ужо адпраўлены.
Пра атаку аднаго ўкраінскага падраздзялення на памежнае сяло Калацілаўка ў Краснаяружскім раёне расійскія вайсковыя блогеры паведамлялі яшчэ ў нядзелю. Гладкоў заклікаў жыхароў вёскі з'язджаць адтуль яшчэ тры дні таму.
Краснаяружскі раён размешчаны на паўночным захадзе Белгародскай вобласці, ад райцэнтра, Чырвонай Яругі, да Суджы ў Курскай вобласці, куды 6 жніўня ўвайшлі ўкраінскія часткі, — прыкладна 45 км.
Да пачатку аперацыі УСУ пагранпункт паміж Расійскай Калацілаўкай і ўкраінскай Пакроўкай быў адзіным, дзе працуюць КПП на расійска-ўкраінскай мяжы.