Даляр сёння падаражэў адразу на чатыры капейкі

абноўлена

Еўра таксама падаражэў.

12.08.2024 / 11:03

На таргах у Мінску 12 жніўня даляр падаражэў на 4,29 капейкі да 3,1676.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, максімальна каштаваў у сярэдзіне красавіка — 3,2809, а ў мінулы аўторак апускаўся да 3,0919 (гэта быў мінімум з пачатку года)

Еўра сёння вырас на 2,92 капейкі да 3,4384, расійскі рубель апускаецца на 1,87 капейкі да 3,562 за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца.

Nashaniva.com