Васкрасенскі абзвоньвае родных палітзвязняў і агітуе, каб палітвязні пісалі прашэнні аб памілаванні
Праваабаронцы атрымліваюць сведчанні таго, што апошні час палітвязняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне, піша «Вясна».
12.08.2024 / 13:40
У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калонію № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні.
Таксама ў апошнія тыдні актывізаваўся Юры Васкрасенскі — ён тэлефануе родным палітвязняў і распавядае ім пра ўмовы і акалічнасці памілавання, агітуючы за тое, каб іх сваякі за кратамі напісалі прашэнне на імя Лукашэнкі.