Беларус пахваліўся ў тыктоку, што выдаткоўвае на ежу да 5 рублёў на дзень
Блогер вырашыў правесці эксперымент: ён траціць на прадукты да 5 рублёў на дзень. Затым гатуе з іх розныя стравы, піша Blizko.by.
13.08.2024 / 23:06
На відэа ён расказвае, што выдаткаваў у краме 18 рублёў. Гэтых прадуктаў яму павінна хапіць на 4 дні.
Ён купіў: яйкі, прыправу, тры сасіскі, моркву, качан капусты, цыбулю, бульбу, смятану, спінкі курыныя і вельмі танныя косткі свіныя — 19 капеек за кілаграм. Акрамя таго, макарону і грэчку на вагу.
Затым ён гатаваў з гэтага розныя стравы.
Карыстальнікі ў каментарах пачалі спрачацца, ці можна назваць гэта жыццём.
«Толькі не жыць, а выжываць. Трэба рэчы сваімі імёнамі называць», — піша адзін каментатар.
«У прынцыпе, можна пражыць. Нават можна недарагія пельмені купіць», — піша іншы.
«Я жыву адзін раз і абмяжоўваць сябе не хачу. На што вока лягло, тое і купляю, на цану не гляджу».
«Танна і сярдзіта, мае месца быць, калі бюджэт моцна абмежаваны», — дадае нехта.
«У дзевяностыя я з аднаго кумпяка варыла суп, а потым мяса абдзірала і рабіла блінцы», — успамінае 90-я жанчына.
«Чарговы ўнучок дарваўся да спадчыны». Дабітую кватэру ў Мінску здаюць у арэнду за вялікія грошы
Амерыканца накармілі беларускімі «далікатэсамі». Яго пашкадавалі нават беларусы