Даляр пасля двух дзён імклівага росту сёння знізіўся на паўтары капейкі
На таргах 14 жніўня даляр упаў на 1,69 капейкі да 3,21 беларускага рубля.
14.08.2024 / 11:15
У панядзелак даляр вырас на 4,29 капейкі, учора на 5,93. Агулам за два дні рост склаў 10,2 капейкі.
У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, максімальна ў сярэдзіне красавіка — 3,2809, а ў мінулы аўторак апускаўся да 3,0919 (гэта быў мінімум з пачатку года).
Еўра знізіўся на 0,32 капейкі да 3,5020.
Расійскі рубель вырас на 0,21 капейкі да 3,5003 за 100 адзінак.
Кітайскі юань знізіўся на 0,1 капейкі да 4,5116 за 10 адзінак.
Галоўчанка: Сітуацыя на валютным рынку ўстойлівая, расце давер да беларускага рубля