Зарплата да 3500 рублёў. Топ вакансій для людзей без вышэйшай адукацыі

Якія вакансіі прапануюць беларусам для працы без дыплома ВНУ з зарплатай вышэйшай за сярэдні ўзровень па краіне, паглядзеў myfin.by. 

14.08.2024 / 21:35

На сайце Дзяржаўнай службы занятасці з'явіўся шэраг свежых вакансій з высокім заробкам.

Пры гэтым не абавязкова мець вышэйшую адукацыю, каб зарабляць больш за сярэднюю па краіне.

Зарплату да 3500 руб. абяцаюць муляру (ТАА «Прамгравій») і аператару станкоў з праграмным кіраваннем (ААТ «БЗТДіА»), да 3400 руб. - токару (ААТ «МЗКЦ»).

Машыністу аўтабетонапомпы абяцаюць плаціць у раёне 3000 руб. Наймальнік — ТАА «ЗБІ №1» (Гродна).

Такую ж зарплату прапануюць машыністу лесанарыхтоўчай машыны. Наймальнікам па вакансіі выступае Слуцкі лясгас.

ААТ «АМКАДОР» шукае наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем. Зарплатная прапанова — 3000 руб.

Зарплату вышэйшую за сярэдні ўзровень па краіне абяцаюць слесару-інструментальшчыку — 2600 руб. (ТАА «ПВХ Вест»), аператару машыннага даення — 2600 руб. (ААТ «Гарадзілава»), мантажніку будаўнічых канструкцый — 2300—2700 руб. (ДП «Віцебскі ДСК»).

Nashaniva.com