Як брытанскія робаты-сабакі замяняюць украінскіх воінаў на фронце
Чым гэтыя робаты адметныя і для якіх мэт выкарыстоўваюцца?
16.08.2024 / 08:20
Робат-сабака BAD.2. Скрын відэа: afpde / YouTube
Як піша Bild, УСУ ў баях на Данбасе выкарыстоўваюць распрацоўку брытанскай кампаніі Brit Alliance — робатаў-сабак BAD.2. Яны могуць выконваць разнастайныя місіі, сярод якіх выяўленне мінаў, правядзенне разведкі з пранікненнем у траншэі і будынкі, што не могуць зрабіць беспілотнікі.
Самі распрацоўшчыкі выказваюць задаволенасць працай робатаў на перадавой. Кіраўнік Brit Alliance Кайл Торберн назваў першыя вынікі «цудоўнымі». Робаты-сабакі дазваляюць праводзіць разведку больш бяспечна.
«Нашы робаты-сабакі выконваюць разведзаданні на перадавой, зніжаючы рызыку для салдат-людзей. Гэта не толькі павышае эфектыўнасць баявых дзеянняў, але і ўмацоўвае маральны дух войска», — цытуе выданне словы Торберна.
Па даных ваенных экспертаў, у цяперашні час выкарыстоўваецца каля 30 такіх машын, якія дадаткова абсталяваны супрацьцеплавым камуфляжам нямецкай кампаніі Concamo, што робіць практычна немагчымым іх выяўленне цеплавізарамі расіян.
Як паведамляецца, робаты-сабакі перасоўваюцца з хуткасцю да 15 кіламетраў у гадзіну практычна без шуму. Дыяпазон іх работы складае прыкладна 3,5 кіламетра, максімальны час працы — пяць гадзін. Кошт у залежнасці ад мадыфікацыі вагаецца ад 4 да 8 тысяч еўра.
Аўтаномныя робаты абсталяваны відэакамерай, сістэмай апрацоўкі выяў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Іх таксама можна выкарыстаць для перамяшчэння боепрыпасаў ці медыкаментаў.
УСУ, піша выданне, з'яўляюцца адной з першых армій свету, дзе робаты-сабакі выкарыстоўваюцца для выканання баявых задач.
Высокатэхналагічная амерыканская зброя працуе супраць Расіі, але не доўга — The Wall Street Journal
ЗША абсталююць самалёты F-16 для Украіны сучаснай зброяй
«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот