Украінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці на 35 км
Пад кантролем украінцаў знаходзяцца 82 населеныя пункты.
15.08.2024 / 15:24
Аляксандр Сырскі. Фота: hromadske.ua
Украінскія войскі працягваюць прасоўвацца на тэрыторыі Курскай вобласці — усяго з пачатку аперацыі ўжо на 35 км. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі на стаўцы ва Уладзіміра Зяленскага, піша hromadske.ua.
Эдуард Маскалёў
На Куршчыне ўжо стварылі ваенную камендатуру — яе кіраўніком стаў генерал-маёр Эдуард Маскалёў. Як растлумачыў Сырскі, гэта трэба для падтрымання правапарадку і забеспячэння першачарговых патрэбаў насельніцтва на падкантрольных тэрыторыях.
Акрамя таго, яшчэ ў трох населеных пунктах завяршылі пошук і знішчэнне праціўніка.
З пачатку сутак сілы абароны на асобных напрамках прасунуліся ад 500 м да 1,5 км і адбілі тры атакі. Байцы працягваюць наступальныя дзеянні. Усяго ж з пачатку аперацыі ў Курскай вобласці ўкраінскія войскі прасунуліся на 35 км, узялі пад кантроль 1150 квадратных км і 82 населеныя пункты.
Украінскія ўлады прапанавалі жыхарам Курскай вобласці эвакуявацца на тэрыторыю Украіны
У пачатку баёў у Курскай вобласці расіяне прымалі ўкраінцаў за сваіх
Дзед галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага нарадзіўся ў Беларусі