Лукашэнка: Чым адрозніваюцца беларусы ад рускіх? Нічым

У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» Лукашэнка сярод іншага паразважаў пра саюзніцкія адносіны з Расіяй і нагаварыў шмат прыемных для расіян слоў.

15.08.2024 / 18:05

Скрыншот з відэа

Адказваючы на пытанне прапагандыста Яўгенія Папова адносна таго, як далей развіваць беларуска-расійскую інтэграцыю, Лукашэнка адказаў, што трэба ісці слядамі яго самога і Пуціна. Маўляў, лепш чым іхнія адносіны, лепш нічога і быць не можа, і гэта прыклад для народаў.

Хоць пры гэтым Лукашэнка мусіў усё ж згадаць і пра частыя рознагалоссі ў гэтых адносінах, якія былі ў мінулыя гады. Аднак жа спісаў гэта на розныя падкопы з боку старонніх элементаў, у тым ліку расійскіх СМІ і нават вайскоўцаў. Якія нібыта скептычна ставіліся да ягоных колішніх словаў, што прыйдуць маўляў, часы — «і будзем адстрэльвацца спіна да спіны».

А цяпер, маўляў, усё ўсім зразумела, і сам Пуцін прасіў Лукашэнку пасля пачатку вайны з Украінай прыкрыць яго са спіны. І Лукашэнка прыкрыў, адправіўшы на сутык межаў Беларусі, Украіны і Польшчы, як ён сам сказаў, «паўарміі».

Пры гэтым Лукашэнка дагаварыўся нават да таго, што адмовіў беларусам у якой-небудзь увогуле адметнасці. 

«Як некаторыя гавораць — мы рускія людзі, чым мы адрозніваемся? А нічым». 

Свае колішнія словы пра тое, што, маўляў, «беларусы — рускія са знакам якасці», ён цяпер назваў жартам, і паўтарыў пасля таго яшчэ раз, што ніякіх адрозненняў паміж беларусамі і рускімі, маўляў, няма.

«Давайце скончым гэтую драчку». Лукашэнка зноў начапіў тогу міратворца

«Нам з Пуціным нават нязручна пра гэта казаць». Лукашэнка расказаў, ці прыменіць ядзерную зброю

Лукашэнка назваў літоўцаў вар'ятамі, каментуючы забарону на ўезд аўто

Nashaniva.com