Паплечніца Навальнага раскрытыкавала ўнучку Ельцына за татуіроўку і справакавала бурную дыскусію
Што за татуіроўка і ці мае рацыю Марыя Пеўчых?
15.08.2024 / 22:57
Здымак з татуіроўкай. Фота: yumashkaa / Instagram
Гісторыя пачалася з таго, што ўнучка першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына Марыя Юмашава выклала ў інстаграм сваё фота з новай татуіроўкай. На ім — абрысы вострава Сен-Бартэльмі ў Карыбскім моры, які лічыцца «востравам мільянераў».
Здымак Юмашавай не застаўся без увагі. Паплечніца Навальнага, журналістка-расследвальніца Марыя Пеўчых размясціла гэтае фота ў сябе на старонцы ў твітары з заўвагай аб тым, што лепш бы ўнучка Ельцына зрабіла тату «проста на лбе, каб усім было відаць, на што яе мама і тата абмянялі будучыню Расіі».
Запіс набраў амаль 860 тысяч праглядаў і амаль 600 каментарыяў. У сваёй большасці людзі не зразумелі крытыкі і нагадалі, што дзеці, а тым больш унукі, не адказваюць за ўчынкі бацькоў, а татуіроўкі — асабістая справа кожнага. Некаторыя задаюцца пытаннем, як крытыка дапаможа змене становішча ў Расіі.
Многія каментатары, асабліва не падбіраючы слоў, накінуліся на саму Пеўчых.
Таксама каментатары нагадалі Пеўчых, што Марыя Юмашава адной з першых выступіла супраць вайны і ў сябе ў сацсетках дэманстратыўна посціла ўкраінскі сцяг.
Каманда Навальнага пахвалілася, што паспрыяла арышту намесніка Шайгу. Успыхнуў скандал
Сэкс-вымагальніцтва: інстаграм выдаліў дзясяткі тысяч уліковых запісаў
Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы