Пасля забароны на ўезд прыватнага транспарту чарга з легкавікоў на мяжы з Літвой зменшылася ў два разы
Але ўсе роўна істотная.
16.08.2024 / 08:10
Тэлеграм-канал t.me/belgranica
Якая сітуацыя на межах па стане на 08:00 пятніцы?
У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання стаіць 200 легкавікоў (учора ў гэты час было 400, потым стала змяншацца). Чаргі з аўтобусаў няма, паведамляе Памежны камітэт.
У «Беняконях» — 105 легкавікоў (учора было 230). Чэргаў з аўтобусаў няма.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 30 легкавікоў.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць рэкордныя 600 легкавікоў (учора было 450) і 35 аўтобусаў.
Ад пятніцы Літва цалкам забараняе ўезд аўто з Беларусі
Лукашэнка назваў літоўцаў вар'ятамі, каментуючы забарону на ўезд аўто