Літва ідзе на саступкі: дазволіць заязджаць на беларускіх нумарах, калі гаспадар за рулём і мае ДНЖ або візу Літвы
Афіцыйная Вільня пайшла на саступкі ў дачыненні да абмежаванняў, што датычаць забароны на ўезд у Літву легкавых аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
16.08.2024 / 09:05
З 17 жніўня 2024 года будзе дазволены ўезд легкавікоў на беларускіх нумарах, калі выконваюцца наступныя патрабаванні:
— аўтамабіль належыць грамадзяніну Беларусі, у якога ёсць літоўская віза ці дазвол на жыхарства ў Літве;
— гаспадар аўто знаходзіцца за рулём;
— аўтамабіль не прызначаны для продажу і выкарыстоўваецца ў асабістых мэтах.
Аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах, Літва прапускаць не будзе.
Пры гэтым захоўваецца норма, што пасля 18 студзеня 2025 года аўто з беларускімі нумарамі не змогуць знаходзіцца ў Літве.