З Украіны збіраюцца выслаць 31-гадовага беларуса
Упраўленне Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны ў Івана-Франкоўскай вобласці прыняло рашэнне аб прымусовым выдварэнні з Украіны 31-гадовага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба ведамства.
16.08.2024 / 16:26
Фота: dmsu.gov.ua
Украінскія праваахоўнікі выявілі беларуса ў адным з населеных пунктаў у горнай мясцовасці. Было ўстаноўлена, што ён страціў любыя прававыя падставы для далейшага знаходжання ва Украіне. Таму мужчыну пакуль што адправілі ў Валынскі пункт часовага знаходжання іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзяцца ва Украіне.
Як паведамляецца, надалей будуць праводзіцца мерапрыемствы па прымусовым выдварэнні беларуса праз гуманітарны калідор на ўчастку дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.
Іншых падрабязнасцяў Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны не падае.
Гісторыя беларускі, якая закахалася ва ўкраінскага вайскоўца і ездзіць да яго на фронт
У Польшчы затрымалі чатырох украінцаў, падазраваных у перавозцы нелегальных мігрантаў з Беларусі
Былы намеснік міністра абароны Польшчы: Чаму б не пачаць фармаванне Беларускага легіёна ў Польшчы?