У Мінску прадаюць цэлы падземны горад — за пяць мільёнаў даляраў
На таргі выставілі першы ў Беларусі падземны гандлёвы цэнтр.
16.08.2024 / 17:32
Фота: ІПМ-таргі
Гандлёвы цэнтр «Падземны горад», які размяшчаецца ў пераходзе метро «Партызанская», выставілі на аўкцыён на пляцоўцы «ІПМ-таргі».
«Падземны горад» называюць першым гандлёвым цэнтрам пад зямлёй у Беларусі — ён быў адкрыты ў 2001 годзе. Агульная плошча ГЦ складае 2 564,4 квадратнага метра. Арэнда 800 квадратаў заканчваецца ў канцы года.
Гандлёвы цэнтр выстаўлялі на аўкцыён у траўні — тады яго пачатковая цана складала 7 736 083,2 рубля (амаль 2,5 млн даляраў). Цяпер на паўторных таргах цана вырасла адразу да 16 495 494 рубля (5,2 млн даляраў).
Таргі пачнуцца 17 верасня. Пераможца таксама павінен будзе аплаціць 500 рублёў выдаткаў на аўкцыён і 1% ад выніковага кошту арганізатарам таргоў.
Кракадзіл, якога нядаўна прадалі з аўкцыёну, застанецца жыць у Мінскім заапарку
Слонімскую сінагогу наведаў яе новы гаспадар з праектнай камандай
У цэнтры Гомеля прадалі вялікі завод — цану прыйшлося знізіць на 80%
Зноў спрабуюць прадаць дзве запраўкі «Трайпла» на трасе М-1