Прызналі «экстрэмісцкімі» суполкі аматараў беларускамоўнай Вікіпедыі
А таксама лагатып замежнага брэнду адзення.
17.08.2024 / 15:36
Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» суполку ва «Укантакце» і тэлеграм-канал «Вікіпэдыя» (тарашкевіцай). Да прыкладу, у вышэйзгаданым канале публікаваліся самыя папулярныя артыкулы на беларускай мове ў Вікіпедыі ў розныя дні, піша «Вясна».
Таксама «экстрэмісцкім» быў прызнаны лагатып замежнага брэнду адзення «Supcable» — адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Гомеля.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «р0снявий трансхохол», «Вот Так»;
- інстаграм-старонкі «vottaktv», «lilia_kvatsabaya», «photonegativki», «revivalbelarus»;
- чат у Viber «Лепшы Рэгіён»;
- фэйсбук-старонкі «Юлiя Кухто», «Zmicier Chanievic»;
- старонкі ў «X» «НебезразличнаЯ Варвара», «BelaruslnUK», «LITVANIA», «Franak Viacorka», «People’s Embassy of Belarus in Sweden», «Pavel Latushka», «United Transitional Cabinet of Belarus»;
- артыкулы «Хартыі» «Наталья Радина: Война для Лукашенко может иметь неожиданные последствия», «В Европарламенте говорили об убийствах белорусских политзаключенных», «Наталья Радина в «Gazecie Wyborczej»: Беларусь будет свободной!»;
- старонка ў «Аднакласніках» «Владимир Клопов».