Якая сітуацыя з прамысловасцю ў гэтым годзе — статыстыка

За студзень-ліпень 2024 года аб'ёмы вытворчасці ў прамысловасці выраслі на 7,5% у параўнанні з такім жа перыядам 2023-га. 

18.08.2024 / 09:36

У грашовым выражэнні ўвесь аб'ём склаў 116,8 млрд рублёў, паведамляе Белстат.

У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 4,7%, у апрацоўчай — 7,7%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 7,7%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — 0,5%.

У Мінску рост на ўзроўні 10,2%. Але найлепшы паказчык у працэнтах — у Гродзенскай вобласці (13,4%). Менш за ўсё рост у Гомельскай вобласці (1,9%).

Nashaniva.com