Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю

Аляксандр Лукашэнка на расійскім ТБ гаварыў пра ядзерную зброю і тое, што ў іх з Расіяй не застанецца саюзнікаў, калі яны рашацца яе ўжыць.

18.08.2024 / 15:32

Скрыншот відэа тэлеграм-канала «Пул першага»

У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, маўляў, разумее мэты ўварвання ўкраінскіх войскаў у Курскую вобласць.

«Падобная эскалацыя з боку Украіны — гэта спроба штурхнуць Расію на асімітрычныя дзеянні. Ну дапусцім, прымяненне ядзернай зброі.

Ведаю дакладна, што ва Украіне былі б вельмі радыя, калі б Расія ўжыла або мы тактычную ядзерную зброю. Гэта было б шчасце. Вось тады ў нас наурад ці саюзнікі засталіся б. Наогул ніякіх, нават спачуваючых краін не засталося б.

Таму што яны не паглыбленыя ў тое, што адбываецца. А па-другое, гэта ж ядзерная зброя — у нас сфармаваны пэўны вобраз негатыўны да гэтай ядзернай зброі», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю.

Ён таксама дадаў, што гэтай эскалацыі нібыта толькі і чакаюць войскі НАТА, каб уступіць у вайну.

«А лепш яшчэ, чаго яны хочуць, з боку гэтых брыдкіх палякаў, захапіць Беларусь, і гэтую лінію амаль да Ленінграда выцягнуць, як калісьці было, гэта іх мара», — пераконваў Лукашэнка.

Лукашэнка апраўдваўся на расійскім ТБ за адвод войскаў ад украінскай мяжы

Лукашэнка пра свой выхад з аўтаматам у 2020-м: Коля бронекамізэльку накінуў — маці яго завыла

Nashaniva.com