Прэм'ер Індыі, які называў Пуціна сябрам, наведае Украіну

Візіт адбудзецца ўжо на гэтым тыдні.

19.08.2024 / 09:54

Фота: Alexander Nemenov/Pool Photo via AP

Прэм'ер-міністр Індыі Модзі, які называе Пуціна сябрам, наведае Украіну і Польшчу, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на МЗС Індыі

Reuters піша, што візіт адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы. Магчыма, 23 жніўня.

Гэта будзе першая паездка Модзі ва Украіну пасля поўнамаштабнага ўварвання ў Расійскую Федэрацыю.

У ліпені Нарэндра Модзі наведваў Маскву, дзе заявіў, што «вайна — не рашэнне».

«Рашэнне не можа быць з дапамогай вайны. Бомбы, ракеты, вінтоўкі не могуць гарантаваць мір. Таму мы робім акцэнт на дыялогу, і дыялог неабходны»,— сказаў тады Модзі.

Модзі падкрэсліў, што казаў гэта ў якасці «вашага сябра» і гэта неабходна для «светлай будучыні» нашага пакалення.

Прэм'ер Індыі заявіў Пуціну, што «вайна не рашэнне»

Nashaniva.com