Наколькі за год падаражэлі арэндныя кватэры ў Мінску і дзе самыя папулярныя лакацыі
Сталічны рынак арэнды расце не так хутка, як рынак куплі-продажу.
19.08.2024 / 11:52
«У параўнанні з мінулым годам некаторыя кватэры ўжо падаражэлі на $30-100 (сума, на якую ў выніку павялічваецца кошт, звычайна залежыць ад класа аб'екта і попыту на яго).
Калі казаць пра сярэднія значэнні, то я б сказаў так: аднапакаёвыя кватэры здаюцца за $200-400, двухпакаёвыя — за $400-600, трохпакаёвыя — за $600-1000», — пракаментаваў «Анлайнеру» эксперт-спецыяліст агенцтва нерухомасці «Авангард-нерухомасць» Васіль Савановіч.
Самыя папулярныя лакацыі для арэнды жылля цяпер — жылыя комплексы «Мінск-Мір», «Маяк Мінска», «Левада», «Новая Баравая», «Алімпік парк», D3, новабудоўлі на праспекце Дзяржынскага.
На другім месцы — стары жылы фонд у цэнтры горада або блізка да яго.
«Колькасць здзелак па дарагіх кватэрах складае ўсяго 10% ад агульнай колькасці. Звычайна гэта аб'екты плошчай ад 100 «квадратаў» з цэннікам у $800-1500», — адзначае эксперт.