Акцёр-купалавец Дзмітрый Есяневіч, які сутыкнуўся з рэпрэсіямі, змог выехаць з Беларусі

Акцёр трапіў на суткі ў маі 2024 года, але інфармацыя пра ягоны пераслед не апублічвалася.

21.08.2024 / 01:19

Дзмітрый Есяневіч

Дзмітрый Есяневіч быў затрыманы ў маі 2024 года, калі выязджаў з Беларусі на гастролі. У сілавікоў узніклі пытанні да акцёра Купалаўскага тэатра і ўдзельніка дуэта «Чынчынчэнэл».

Есяневіч трапіў на суткі, але інфармацыя пра ягоны пераслед не апублічвалася.

Як цяпер стала вядома, акцёр змог выехаць з Беларусі. Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак.

***

Дзмітрый Есяневіч нарадзіўся ў 1981 годзе ў Чэрвеньскім раёне. У 2003 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно». У 2003—2020 працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У 2020 разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту.

Nashaniva.com