Сталі вядомыя яшчэ чатыры прозвішчы палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні

Гэта Кацярына Леў, Наталля Пятровіч, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, паведаміў у сваім тэлеграме Андрэй Стрыжак.

21.08.2024 / 12:09

Фота: Радыё Свабода

Кацярына Леў — нарадзілася ў 1980 годзе. Затрыманая 1 лютага 2023, прысуджаная да 2 гадоў за «абразу» міліцыянераў.

Наталля Пятровіч — нарадзілася ў 1955 годзе. Затрыманая 19 снежня 2022, прысуджаная да 6 гадоў зняволення па 5 розных артыкулах — «абраза» Лукашэнкі, удзел у экстрэмісцкім фарміраванні, заклікі да санкцый і іншае.

Тамара Каравай — нарадзілася ў 1979 годзе. Затрыманая 5 студзеня 2023, прысуджаная да 2 гадоў за «паклёп» у дачыненні Лукашэнкі.

Святлана Палуэктава — нарадзілася ў 1986 годзе. Затрыманая 3 мая 2023, прысуджаная да 2 гадоў і 6 месяцаў за ўдзел у пратэстах, а таксама «абразу» Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады.

@nashaniva З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў #беларусь #палітвязні #лукашенко #2020 #минск #мінск #телевидение #бт #свобода #переезд #эмиграция #нашаніва ♬ News / Truth Investigation / Investigation / Suspicion / Consideration(1013150) - A.TARUI

***

Па стане на абед серады вядомыя 15 прозвішчаў вызваленых палітвязняў. Гэта 11 жанчын і 4 мужчыны. Яшчэ адно прозвішча правяраецца, напісаў Андрэй Стрыжак.

Раней паведамлялася пра выхад на волю Ксеніі Луцкінай, Ірынай Санкоўскай, Вольгі Новікавай (яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але яшчэ 3 ліпеня), Алы Зуевай і Вольгі Стаброўскай.

Nashaniva.com