Жыгар назваў трох чалавек, якім найбольш давярае Лукашэнка

Прадстаўнік аб'яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар паразважаў на гэту тэму ў новым выпуску ТОКу.

25.08.2024 / 17:42

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Images

Па словах Уладзіміра Жыгара, няма такога чалавека, якому б Лукашэнка цалкам давяраў.

На погляд былога сілавіка, найбольшым даверам карыстаюцца сыны Віктар і Дзмітрый, а таксама Віктар Шэйман.

«Мы ж ведаем, як Лукашэнка дзейнічае. Ты можаш быць крутым аграрыем, падняцца вельмі высока, быць пастаянна побач, але адна нейкая памылка, цябе медыйна становіцца больш, чым трэба — і цябе адразу засоўваюць», —

дзеліцца сваімі назіраннямі Жыгар і прыводзіць у прыклад Уладзіміра Дворніка:

«Ён быў старшынёй саўгасу «Зара», хросным бацькам Колі Лукашэнкі. Дайшоў да самых вярхоў, і потым у 2020-м яго проста не стала. А цяпер ён з'явіўся на пасадзе дырэктара «Мазырсолі». Пасада таксама не дрэнная. Але калі ты быў на самым версе, і спусціцца ўніз…»

@tokbelarus Почему милиционеры не жалеют, когда уходят с работы? #милициябеларуси #беларусь #работамечты #милиция #полиция #нашаніва ♬ som original - AV music

Магчымай прычынай для такога перамяшчэння магло быць тое, што Дворніка «стала занадта шмат, вельмі шмат ён стаў даваць сабе вольнасці».

Нешта падобнае адбылося і з Карпянковым. «Яго не тое, што вельмі моцна засунулі, проста зрабілі, каб яго стала менш».

Як тлумачыць Жыгар, Лукашэнка выбудоўвае рэйтынг людзей па тым, як часта яны з'яўляюцца на экранах тэлевізараў.

«Калі Карпянкова больш за Кубракова, то, па яго логіцы, першы атрымліваецца трохі сур'ёзней за міністра. Так не павінна быць. Тым больш ён збірае вакол сябе нейкае падабенства ПВК з былых афіцэраў-адстаўнікоў спецназу. Таму трэба зрабіць яго трохі менш», — тлумачыць Жыгар.

Глядзіце выпуск цалкам:

Пяць фактаў пра Віктара Шэймана

Прадстаўнік «Белпола» расказаў, ці ёсць сярод апазіцыі агенты спецслужб

Жыгар з «Белпола»: Сыходзім ад прывязкі да аб'яднання сілавікоў. А Сахашчык нам нецікавы

Nashaniva.com