Гурт Naka выпусціў новую песню «ZAкончыцца»

Яна прысвечана няпростаму часу, які мы цяпер пражываем. «Дыхай цяпер, як можна глыбей», — спявае салістка гурта Настасся Шпакоўская.

27.08.2024 / 16:21

Кадр з кліпа

Беларускі гурт Naka прэзентаваў новую песню і кліп «ZAкончыцца»

«Песня пісалася лёгка. На рэпетыцыях у Віленскім тэатры, у красавіку, сыходзячы ад інфармацыйнага парадку дня, проста спляталіся думкі і пачуцці аб нашай сучаснасці.

Усведамленне канечнасці ўсяго, што мы перажываем, хуткаплыннасці самога жыцця часам даюць нам патрэбную свабоду. Свабоду думак і пачуццяў.

Кліп — вяртанне да чужога мне гораду, які стаў родным, але такім далёкім.

Важная песня для мяне», — падзялілася Настасся Шпакоўская.

Nashaniva.com