Маці траіх дзяцей Дурава падавала на яго ў суд з-за аліментаў і гвалту
Ірына Болгар, якая называе сябе маці траіх дзяцей Паўла Дурава, падавала на яго ў суд у Швейцарыі, калі ён перастаў плаціць ёй 150 тысяч еўра ў месяц у выглядзе аліментаў.
28.08.2024 / 13:28
Пазоўная заява з крымінальным абвінавачваннямі супраць Дурава была пададзеная ў суд у Жэневе ў сакавіку 2023 года. Публікацыю ў амерыканскім Forbes пераказвае «Медуза».
У пазове гаворыцца, што Дураў ужываў гвалт да іх з Болгар малодшага сына, які нарадзіўся ў 2017 годзе. Пералічаныя пяць інцыдэнтаў, якія нібыта адбыліся ў 2021-2022 гадах і прывялі да страсення мозгу і парушэнняў сну ў дзіцяці.
Неўзабаве пасля гэтага пазову Болгар падала яшчэ адзін пазоў аб апецы над дзецьмі — Дураў яго не аспрэчваў.
Абодва пазовы былі пададзеныя праз некалькі месяцаў пасля таго, як Болгар заявіла, што Дураў перастаў выплачваць ёй 150 тысяч еўра ў месяц у якасці аліментаў.
З-за швейцарскіх законаў у матэрыялах справы з абвінавачваннямі ў гвалце не згадваюцца імёны Дурава, Болгар і іх дзяцей. Але асобы істца і адказчыка пацвярджаюць іншыя падрабязнасці, згаданыя ў іскавай заяве.
Адвакат Дурава адмовіўся ад каментароў. Адвакат Болгар заявіў, што ў чэрвені 2024 года яна таксама падала да Дурава грамадзянскі пазоў аб аліментах.
Былая сяброўка Паўла Дурава заявіла, што мае ад яго траіх дзяцей
Дураў збіраўся сустракацца з Макронам перад затрыманнем? Вось хто пра гэта выдумаў
Павел Дураў пасля эміграцыі ў 2014 годзе бываў у Расіі не менш за 50 разоў
Ці пагражае нешта Telegram пасля затрымання Паўла Дурава?