Лукашэнка сабраў галоўных прапагандыстаў краіны на закрытую нараду

Аляксандр Лукашэнка заслухае даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі, піша яго прэс-служба. 

29.08.2024 / 11:38

Сярод удзельнікаў мерапрыемства — міністр інфармацыі Марат Маркаў, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Уладзімір Пярцоў. 

Прэс-служба Лукашэнкі піша, што пасяджэнне будзе закрытым. 

У 2025 годзе ў краіне павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. Паводле інфармацыі «Белпол», лукашэнкаўцы прынялі рашэнне правесці іх 23 лютага.

Nashaniva.com