Еўропа рыхтуецца да незвычайна цёплага верасня пасля летняй спёкі

У Мінску ў першыя дні верасня будзе да +28°С.

30.08.2024 / 10:15

Еўропу чакае незвычайна цёплы пачатак верасня пасля лета з анамальнай спякотай і засухай на паўднёвым усходзе кантынента — спёка прагназуецца і ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі Bloomberg, што спасылаецца на шэраг прагнозаў.

У прыватнасці, прагноз Atmospheric G2 паказвае, што ў пачатку месяца на мацерыку чакаецца тэмпература на 5-8 градусаў вышэй за 30-гадовае сярэдняе значэнне. 

Метэаролаг з кампаніі Maxar Technologies адзначыў, што асабліва цёпла будзе на поўдні Германіі, Балканах, ва Украіне, Беларусі і краінах Балтыі.

Журналісты адзначылі, што глабальнае пацяпленне падаўжае летнюю спёку ў Еўропе на верасень і нават кастрычнік, што павялічвае пагрозу экстрэмальных з'яў надвор'я, такіх як паводкі, моцныя штармы і лясныя пажары. 

Больш мяккія ўмовы таксама могуць затрымаць пачатак ацяпляльнага сезона, як у 2023 годзе.

Па словах метэаролага AccuWeather Джэйсана Нікалса, у некаторых рэгіёнах, уключаючы большую частку Іспаніі, Балканы і Усходнюю Еўропу, засуха захаваецца і ў верасні.

На другую палову месяца прагноз нявызначаны, паколькі ён будзе залежаць ад уплыву цёплага Атлантычнага акіяна і з'явы Ла-Нінья. Атлантычныя тэмпературы былі блізкія да рэкордна высокім на працягу некалькіх месяцаў, і гістарычна гэта сагравала Еўропу ў верасні.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Nashaniva.com