Сёння на літоўскай мяжы магчымае істотнае запавольванне працы літоўскага боку
Істотнае запаволенне працы літоўскіх мытнікаў магчыма сёння з-за работ па планавым абслугоўванні апаратнага і праграмнага забеспячэння мытных інфармацыйных сістэм. Такая інфармацыя размешчана на сайце мытнай службы Літвы.
01.09.2024 / 10:51
Планавыя работы пачаліся сёння ў 6:00, а завершацца да 18:00.
У гэты час дакументы для мытнага афармлення літоўскі бок будзе прымаць толькі ў папяровым выглядзе.
Беларускія мытнікі просяць перавозчыкаў і грамадзян, якія плануюць перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы, мець гэта на ўвазе.