Памёр Аляксандр Мядзведзь
Легендарны беларускі спартсмен Аляксандр Мядзведзь пайшоў з жыцця на 87-м годзе.
02.09.2024 / 10:22
За гады спартыўнай кар'еры Мядзведзь тры разы заваёўваў золата Алімпійскіх гульняў — 1964, 1968, 1972.
У яго паслужным спісе сем залатых медалёў чэмпіянатаў свету, ён з'яўляўся дзевяціразовым пераможцам першынства СССР.
Мядзведзь прызнаваўся найлепшым спартсменам Беларусі XX стагоддзя і найлепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі сусветнага спорту, з'яўляўся членам залы спартыўнай славы барацьбы.
Мядзведзь нарадзіўся ў Белай Царкве, горадзе ў Кіеўскай вобласці, яго дзед і баба пераехалі туды з Расіі, але ўся яго кар'ера была звязаная з Беларуссю.
У 2020-м Мядзведзь падтрымаў дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі.