У Расіі затрымалі яшчэ аднаго генерала — у Мінабароны ён адказваў за рэчавае забеспячэнне арміі

Генерал-маёра Валерыя Мумінджанава падазраюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

02.09.2024 / 15:52

Фота: Мінабароны Расіі

Намеснік камандуючага Ленінградскай вайсковай акругай генерал-маёр Валерый Мумінджанаў затрыманы па карупцыйнай справе.

Следчы камітэт Расеі падазрае вайскоўца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

Мумінджанаў раней працаваў на пасадзе кіраўніка дэпартамента рэсурснага забеспячэння Мінабароны РФ — адказваў за рэчавае забеспячэнне расійскага войска. Па версіі следства, генерал спрыяў заключэнню кантрактаў з камерцыйнымі кампаніямі на пастаўку абмундзіравання ў інтарэсах Мінабароны, у тым ліку на фронт, на суму больш за 1,5 мільярда расійскіх рублёў (16,6 млн даляраў). 

За гэта, як сцвярджае следства, ён атрымаў хабар на суму больш за 20 мільёнаў рублёў (222 тысячы даляраў).

Ва ўласнасці Мумінджанава і членаў яго сям'і знайшлі шматлікія аб'екты нерухомасці ў Маскве і Варонежы коштам больш за 120 мільёнаў рублёў (1,3 млн даляраў), законнасць набыцця нерухомасці правяраюць сілавікі. 

Мумінджанаў стаў ужо сёмым генералам, затрыманым у Расіі за апошні час. Сярод затрыманых раней — былыя намеснікі міністра абароны Цімур Іваноў і Павел Папоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны Юрый Кузняцоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення сувязі Мінабароны РФ Вадзім Шамарын і былы камандуючы 58-й арміяй Іван Папоў. Іванова, Кузняцова і Шамарына абвінавацілі ў атрыманні хабараў, Папова — у махлярстве.

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго генерала з Мінабароны — ужо пятага па ліку

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны

«Расія рыхтуецца да доўгай вайны»: пра што сведчыць прызначэнне Белавусава

Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі

«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі

Nashaniva.com