Першае сумеснае кітайска-беларускае кіно пад пагрозаю з нечаканай прычыны
Кітайцы так і не змаглі знайсці патрэбных акцёраў славянскай знешнасці.
04.09.2024 / 15:37
«Беларусьфільм» не можа знайсці артыстаў для здымак, хоць напружвае ўсе свае сілы, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Справа ў тым, што большасць прафесійных акцёраў знаходзіцца ў чорных спісах праз нелаяльнасць да ўлады, з'ехалі ў эміграцыю ці проста не гатовыя здымацца ў ідэалагічным кіно.
Цяпер праект знаходзіцца ў падвешаным стане.