Антыбеларускі надпіс пакінулі і каля офіса беларускай арганізацыі «Дапамога» ў Вільні
Кіраўнічка арганізацыі Наталля Калегава выклікала паліцыю.
05.09.2024 / 07:23
Фота: тг-канал Дапамогі
«Ля ўезду ў Замак Dapamoga прыкладна каля 0:50 гэтай ноччу пакінулі надпіс чырвонай фарбай на асфальце на літоўскай мове: Baltarusų parazitams čia ne vieta, што перакладаецца прыкладна як «беларусам-паразітам тут не месца», паведаміла арганізацыя ў сваім тэлеграм-канале.
Наталля Калегава з ментарам выязджалі з Замку на машыне і, заўважыўшы на дарозе надпіс, выйшлі. Фарба была вільготная — таму стала зразумела, што надпіс зрабілі літаральна пару хвілін да выезду.
Наталля Калегава выклікала паліцыю.
«Мы лічым, што пакінуты ля Замку Dapamoga надпіс — правакацыя беларускіх спецслужбаў», — мяркуюць у арганізацыі.
Нагадаем, што цягам сутак былі выбітыя шыбы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў цэнтры Вільні і абстраляна з пнеўматыкі памяшканне Беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні.
У Вільні абстралялі вокны беларускай царквы