У Гомельскай вобласці ўначы збілі два расійскія шахеды

Пра заход беспілотнікаў у паветраную прастору Беларусі гэтай ноччу паведаміў «Беларускі Гаюн».

05.09.2024 / 07:31

Два дроны-камікадзэ тыпу «шахед» увайшлі ў Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай вобласці Украіны каля 01:08. Яны рухаліся ў напрамку Гомеля, паведаміў праект.

У раёне 01:30 з аэрадрома Баранавічы быў узняты дзяжурны знішчальнік. Потым дроны былі збітыя.

На відэа бачна, як у небе над Гомелем гарыць і падае адзін са збітых дронаў-камікадзэ.

Яшчэ адзін зайшоў у Беларусь каля 02:28, дрон рухаўся ў кірунку на Хойнікі. Праз нейкі час па ім адпрацаваў знішчальнік ВПС РБ над Гомельшчынай.

Яшчэ адзін знішчальнік пайшоў на ўзлёт з Баранавічаў у 03:10.

Затым прыляцеў шахед, які рухаўся ў кірунку на Брагін.

@nashaniva У Гомельскай вобласці ўначы збілі два расійскія шахеды #гомель #гомельчане #шахеды #нашаніва #дроны #беларусь #всрб #армиябеларуси ♬ War Hammer - Noise Candy Music

Nashaniva.com