Сацсеткі абмяркоўваюць выгляд Міхалка на апошніх канцэртах ФОТА
Спявак Сяргей Міхалок з «Ляпісамі» цяпер дае канцэрты ва Украіне: 1 верасня ён выступіў у Кіеве, 2-га ў Адэсе, 6-га ў іх гастрольным графіку запланавана Умань. На мінулых выступах як самі гледачы, так і карыстальнікі ў інтэрнэце заўважылі, што спявак працягвае страчваць форму.
05.09.2024 / 12:59
Сяргей Міхалок. Фота: @lyapis98
«Спачатку падумаў, што гэта нехта кавер на «Ляпісаў» спявае, але прыглядзеўся, а гэта сапраўдны Міхалок. Вяртаецца ў той стан, з якога пачынаў», — напісаў адзін з карыстальнікаў у сетцы Х.
«Канцэрт-расчараванне», «Такое ўражанне, што ён не мае жадання выступаць», «Гэта быў Міхалок? Дзе ранейшая энергія?» — задаюцца пытаннем прыхільнікі.
«У нас нават людзі казалі, што гэта не ён, а так — залётны двайнік, шмат хто пайшоў з канцэрта», — падзяліліся меркаваннем гледачы, якія наведалі канцэрт «Ляпісаў» у іншай краіне.
Сяргей Міхалок. Фота: @lyapis98
Частка фанатаў пажадала Сяргею разабрацца з праблемамі і вярнуць ранейшую форму: «Да Міхалка-1994 ніхто назад не хоча. Слава Украіне і Жыве Беларусь!».
На перамены ў знешнасці артыста звярнулі ўвагу яшчэ вясной. За сваю кар’еру Міхалок не раз радыкальна мяняў выгляд: быў і пухлым балагурам, і качком.
Варта адзначыць, што пасля хвалі крытыкі магчымасць каментавання ў афіцыйным акаўнце «Ляпісаў» у інстаграме пачалі абмяжоўваць.
Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТА
Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?