Ігар Стралкоў-Гіркін датэрмінова выходзіць з калоніі?
Адвакатам экс-міністра абароны «ДНР» удалося дамагчыся адпаведнага дазволу ўсіх профільных ведамстваў. У выніку Стралкову-Гіркіну замянілі пазбаўленне волі на службу на вайне ва Украіне.
06.09.2024 / 14:17
Ігар Стралкоў-Гіркін. AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool
Фактычна гэтае пытанне ўжо вырашана, застаўся толькі шэраг фармальнасцей, піша Shot.
У канцы жніўня Стралкова прызналі схільным да ўцёкаў, але знялі з яго гэты статус літаральна праз пару дзён, пасля ўмяшання яго адвакатаў.
У студзені гэтага года экс-міністр абароны «ДНР» атрымаў чатыры гады калоніі за заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці.
Пакаранне адбываў у калоніі ў Кіраўскай вобласці.
UPD. Пазней жонка Стралкова-Гіркіна заявіла, што інфармацыя тэлеграм-каналаў не адпавядае рэчаіснасці.