У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ
У Мінску стартаваў «Восеньскі салон-2024» — адна з галоўных пляцовак сучаснага мастацтва. У сталічным Палацы мастацтваў адабралі працы каля 200 беларускіх аўтараў, піша «Точка».
07.09.2024 / 15:52
«Восеньскі салон». Фота: Tochka.by
Выстава сёлета юбілейная — дзясятая па ліку.
«Восеньскі салон». Фота: Tochka.by
«Восеньскі салон» ужо практычна немагчыма ўявіць без Алесі Скарабагатай — яна сабрала тут шмат прызоў глядацкіх сімпатый. На гэты раз мастачка прадставіла тры новыя працы.
Алеся Скарабагатая, «Сакавіцкі заяц», 2024. Фота: Tochka.by
За «Сакавіцкага зайца» просяць Br35 560 ($11 233).
Алесь Багданаў, «Бязвыхадная сітуацыя», 2024. Фота: Tochka.by
Карціны Алеся Багданава «Бязвыхадная сітуацыя» і «Бязвыхадных сітуацый не бывае» ідуць на «Салоне» па Br10 500 ($3317) кожная.
Яшчэ адзін улюбёнец мінскай публікі — Фёдар Бажын. Ён працягвае сваю серыю «Палосы жыцця».
Фёдар Бажын,» Прэч», 2024. Фота: Tochka.by
Маладая мастачка Анастасія Чадзій з Мазыра працягвае развіваць тэму беларускай правінцыі. На гэты раз яна выкарыстоўвае вітражнае шкло, кераміку, метал.
Анастасія Чадзій, «Дзядуля», 2024. Фота: Tochka.by
Анастасія Чадзій, «Рушнікі», 2024. Фота: Tochka.by
Цана прац маладой мастачкі — Br2250 ($711) за «Дзядулю» і Br825 ($261) за «Рушнікі».
З залы другога паверха адкрылі прамы праход у галерэю «Арт-Беларусь», дзе выстаўлены работы Хаіма Суціна, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Цадкіна і Шрагі Царфіна.
Хаім Суцін,» Заснулая з кнігай, Мадлен Кастэн», 1937. Фота: Tochka.by
Куратары хацелі паказаць дыялог пакаленняў. Але ў выніку ўзнікла адчуванне, што да гэтай пераклічкі з майстрамі «Парыжскай школы» маладое пакаленне падышло зусім непадрыхтаваным — нават на ўзроўні пастаноўкі арт-задач.
«Восеньскі салон». Фота: Tochka.by
Да свайго юбілею «Салон» паспеў растраціць дух бунтарства і свабоды, а мастацкі патэнцыял пакуль яшчэ збірае, апісвае ўражанні «Точка».
Выстава працягнецца па 13 кастрычніка ў сталічным Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).
«Восеньскі салон». Фота: Tochka.by