Якое надвор'е будзе гэтай восенню?

Верасень і кастрычнік парадуюць цяплом.

07.09.2024 / 17:11

Чаго варта чакаць ад гэтай восені, расказаў Дзмітрый Рабаў на АНТ.

Восень у гэтым годзе, па прагнозах сусветных прагнастычных цэнтраў, збольшага павінна быць умерана цёплай, асабліва яе першая палова. Гэты верасень выдасца на адзін-два градусы цяплейшым за норму, будзе менш ападкаў, чым звычайна. У кастрычніку цалкам верагодна бабіна лета.

Лістапад стане самым непагодлівым месяцам, тэмпература — каля нормы з перавагай пахмурнага, ветранага і сырога надвор'я, ападкаў выпадзе больш за звычайнае.

Хуткая змена надвор'я ў другой палове восені будзе суправаджацца непагаддзю, з парывістым ветрам і моцнымі дажджамі. Надвор'е будзе больш няўстойлівым. На змену непагадзі, як правіла, прыходзяць замаразкі і нават першы снег.

Nashaniva.com