Пад Мінскам на пажары загінулі амаль 100 тысяч куранят
У пасёлку Акцябрскі ў Смалявіцкім раёне ўчора ўвечары адбыўся пажар на птушкафабрыцы, паведамілі ў МНС.
08.09.2024 / 16:22
Фота ілюстрацыйнае
Загарэўся аднапавярховы будынак птушніка. Ён уяўляе сабой металічны каркас, абабіты сэндвіч-панэлямі.
Агонь знішчыў клеткі і абсталяванне для ўтрымання птушак, пашкодзіў сцены і дах. У агні загінулі 92 800 куранят-бройлераў узростам 16 дзён.
Прычына пажару высвятляецца.
Жудасная аварыя ў Зэльве: машыны пасля сутыкнення цалкам згарэлі
Пад Барысавам гарэў завод «Белджы». Давялося эвакуяваць аўтамабілі
У Горацкім раёне падчас пажару загінула пенсіянерка