У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Малады чалавек скокнуў у Свіслач у цэнтры Мінска і патануў, паведамілі ў МНС Беларусі. Паведамленне пра гэта ратавальнікі атрымалі раніцай у нядзелю.

08.09.2024 / 16:34

Фота ілюстрацыйнае

Паведамленне пра чалавека, які скокнуў у ваду Свіслачы насупраць дома №9 на праспекце Пераможцаў, ратавальнікі атрымалі за дзве хвіліны да чацвёртай раніцы ў нядзелю, 8 верасня.

«Работнікамі МНС выняты з вады грамадзянін 2006 г. н., прычына здарэння высвятляецца», — гаворыцца ў сутачнай зводцы МНС.

У Бялыніцкім раёне патануў мужчына — яго надзіманы матрац лопнуў

У Калінкавіцкім раёне патанулі ў рацэ двое дзяцей

У Германіі шукаюць 38-гадовага беларуса, які не ўмеў плаваць, але сп'яну палез у возера і, хутчэй за ўсё, патануў

Nashaniva.com