Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА
Футбольная зборная Беларусі перамагла ў другім матчы дывізіёна 3 Лігі нацый. Гуляла яна ў гасцях, а супернікам была зборная Люксембурга.
08.09.2024 / 18:14
Фота: wort.lu
Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць беларусаў. Адзіны мяч на 76-й хвіліне забіў Валерый Грамыка.
У першым матчы гэтага розыгрышу зборная Беларусі згуляла 0:0 са зборнай Балгарыі, а Люксембург саступіў Паўночнай Ірландыі 0:2.
Наступны матч, фармальна на сваім полі, беларусы правядуць 12 кастрычніка ў Венгрыі супраць паўночнаірландцаў.
Цяпер пасля 2 матчаў Беларусь мае 4 балы і пакуль займае першае месца ў групе, далей з 3 баламі ідзе Паўночная Ірландыя, якая згуляла на матч менш, балгары на трэцім месцы з 1 набраным балам у адным матчы, а Люксембург без набраных у двух матчах ачкоў замыкае табліцу.
Крышціяну Раналду першым у гісторыі забіў 900 галоў
Матч зборнай Беларусі ў Лізе нацый у жывым эфіры пакажа СТБ
Беларускага футбаліста расійскі медыяфутбольны клуб прадставіў як данскога казака