WhatsApp зможа адпраўляць паведамленні ў іншыя месенджары. А потым і тэлефанаваць

Кампанія забяспечыць абмен паведамленнямі з іншымі сэрвісамі ў сваіх месенджарах, бо гэтага патрабуюць еўрапейскія законы.

09.09.2024 / 12:24

Змены звязаныя з законам «Аб лічбавых рынках» ЕС, згодна з якім сэрвісы па абмене паведамленнямі павінны быць кросплатформавымі, гэта значыць падтрымліваць адпраўку паведамленняў адзін аднаму. Напрыклад, карыстальнік зможа з WhatsApp напісаць суразмоўцу ў Telegram. Функцыя запрацуе на тэрыторыі ЕС на працягу двух гадоў.

Абнаўленне дазволіць карыстальнікам WhatsApp адпраўляць тэкставыя і галасавыя паведамленні ў Telegram, iMessage, Google Messages, Signal і іншыя сэрвісы.

У наладках WhatsApp можна будзе выбраць, як будуць адлюстроўвацца чаты іх іншых месенджараў: разам з асноўнымі перапіскамі або ў асобнай тэчцы. Таксама розныя месенджары будуць падтрымліваць агульныя рэакцыі, прамыя адказы, індыкатары набору тэксту.

Зараз кросплатформавыя функцыі знаходзяцца на стадыі тэставання. Meta паабяцала, што да 2027 года карыстальнікі таксама змогуць здзяйсняць аўдыя– і відэазванкі паміж рознымі месенджарамі.

Nashaniva.com