Кейт Мідлтан завяршыла хіміятэрапію

Па словах прынцэсы Уэльскай Кэтрын Мідлтан, у якой у пачатку гэтага года дыягнаставалі рак, апошнія дзевяць месяцаў былі «неверагодна цяжкімі» для сям'і. Цяпер яна сканцэнтраваная на тым, каб «зрабіць усё магчымае, каб не захварэць на рак».

09.09.2024 / 19:02

Кейт Мідлтан. Фота: Getty Image

«Хоць я скончыла хіміятэрапію, мой шлях да вылечвання і поўнага выздараўлення доўгі. Я павінна працягваць прымаць кожны дзень такім, які ён ёсць», — напісала Кэтрын.

Яна таксама паведаміла, што ў найбліжэйшыя месяцы плануе паўдзельнічаць у публічных мерапрыемствах.

Пра тое, што ў Кейт Мідлтан дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, стала вядома ў сакавіку 2024 года — пасля таго, як прынцэса Уэльская некалькі месяцаў не з'яўлялася на публіцы. У чэрвені Кэтрын наведала свята з нагоды дня нараджэння караля Вялікабрытаніі Карла III.

Кейт Мідлтан абвясціла, што ёй стала лепш і яна зможа прысутнічаць на парадзе ў гонар караля

Кейт Мідлтан, імаверна, раскрыла свой дыягназ праз шантаж

Кейт Мідлтан прапусціла Велікодную службу па стане здароўя

Кароль Карл упершыню ўзяў удзел у публічным мерапрыемстве пасля таго, як у яго выявілі рак

Прынцэса Уэльская Кейт Мідлтан паведаміла, што ў яе рак

У прэсе з'явіліся першыя фота прынцэсы Уэльскай пасля рэтушаванай фатаграфіі. Яна на фота пасміхаецца

Nashaniva.com