У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт

Прычым падпалілі цыгарэтамі. 

11.09.2024 / 08:04

Фота: Baza

У Наябрску (Ямала-Нянецкая акруга) двое школьнікаў спалілі верталёт. За гэта ім паабяцалі 5 мільёнаў расійскіх рублёў (55 тысяч даляраў), піша «База».

У ноч на 11 верасня двое хлопцаў ва ўзросце 13 і 14 гадоў прабраліся на тэрыторыю верталётнай пляцоўкі ў аэрапорце, пасля чаго аблілі верталёт Мі-8, які стаяў там (на фота той самы верталёт) гаручай вадкасцю і падпалілі.

Хлопцы збеглі з месца злачынства, аднак менш чым праз гадзіну іх удалося затрымаць. Школьнікі падпалілі верталёт цыгарэтамі. Пасля таго як яны аблілі верталёт вадкасцю, хлопцы вырашылі папаліць і, затым, кінулі цыгарэту ў верталёт. Пажару не адбылося.

Тады адзін з хлопцаў закурыў другую цыгарэту і пасля гэтага ўваткнуў яе ў вадкасць. У гэты момант адбыўся выбух.

У выніку хлопцам моцна абпаліла твар, таму, калі яны адбеглі трохі ад аэрапорта, давялося выклікаць хуткую. Медыкі даставілі падпальшчыкаў у бальніцу. Верталёт згарэў амаль цалкам — ад яго застаўся толькі хвост.

Падчас размовы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, школьнікі распавялі, што за працу ім паабяцалі 5 мільёнаў расійскіх рублёў. Таксама хлопцы прызналіся, што некалькі дзён таму яны падпалілі вышку сотавай сувязі. За гэта яны атрымалі 30 тысяч рублёў (330 даляраў).

Nashaniva.com