У Мінску прадаюць прыбіральню за 130 тысяч рублёў

Неэксплутаваную грамадскую прыбіральню ў сталічным парку 40-годдзя Кастрычніка зноў выставілі на таргі.

12.09.2024 / 11:56

Фота: beltorgi.by

Таргі скончацца 30 верасня гэтага года. Стартавая сума — 130 800 рублёў. У 2009 годзе прыбіральню планавалі ператварыць у рыбны рэстаран.

Такі дазвол на рэканструкцыю выдалі гарадскія ўлады, але з пазнакай «з захаваннем у яго складзе грамадскай прыбіральні». Установа грамадскага харчавання так і не з'явілася. А будынак 1986 года пабудовы зноў на таргах.

Цікава, што прапануе новы ўладальнік памяшкання, задаюцца пытаннем «Мінск-навіны».

Nashaniva.com