У Салігорску двое дзяцей ледзь не патанулі ў тэхнічным вадаёме

Здарэнне адбылося ўчора днём.

12.09.2024 / 13:37

Фота МНС

Двое дзяцей гулялі ў двары, а далей вырашылі пайсці да вадаёма. Хлопчык захацеў выкупацца, але пры спробе выбрацца з вады паслізнуўся і пачаў тануць. Дзяўчынка спрабавала яго выратаваць і сама пачала тануць, паведамілі ў МНС.

Першай дзіця заўважыла жанчына.

— Праязджаючы гэты вадаём, я ўбачыла, як нехта тоне. Пад'ехала на ровары, зразумела, што ў адзіночку выцягнуць дзіця не змагу, паклікала мужчыну і выклікала МНС, — распавяла сведка.

На дапамогу прыйшоў хлопец, які змог выцягнуць дзіця з вады.

Выратаваная дзяўчынка распавяла, што плавала не адна і спрабавала дапамагчы сябру выбрацца, але ён застаўся пад вадой. Дзякуючы намаганням двух чалавек хлопчыка таксама ўдалося выратаваць.

Да прыезду хуткай дзіцяці аказвалі рэанімацыйную дапамогу: непрамы масаж сэрца і вентыляцыю лёгкіх.

Дзяцей даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com