Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі
Прадстаўнік Белага дома па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі параіў не чакаць прарываў па пытанні дазволу Украіне біць па тэрыторыі Расіі заходняй дальнабойнай зброяй на фоне сустрэчы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з прэм'ер-міністрам Брытаніі Кірам Стармерам у Вашынгтоне, паведамляе Reuters.
13.09.2024 / 22:33
Джон Кірбі. Фота: Evan Vucci / AP Photo
«Наша пазіцыя па перадачы Украіне ракет далёкага радыусу дзеяння для ўдараў унутры Расіі не змянілася. Я б не чакаў сур'ёзных аб'яў з гэтай нагоды», — сказаў Джон Кірбі.
Акрамя гэтага, прадстаўнік Белага дома заявіў, што ЗША сур'ёзна ставяцца да папярэджання Уладзіміра Пуціна аб тым, што ён палічыць Захад непасрэдна ўцягнутым у канфлікт, калі Украіна запусціць ракеты далёкага радыусу дзеяння заходняй вытворчасці ў Расію.
«Гэта тая рыторыка, якой мы не чулі ад яго раней», — адзначыў ён і дадаў, што ЗША ўспрымаюць гэтыя словы сур'ёзна.
ЗША ўзгаднілі перадачу Украіне крылатых ракет вялікай далёкасці для F-16 — Reuters