Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога

Каманда энтузіястаў, якія працуюць над стварэннем унікальнага альманаха «Жэўжык» звярнулася па дапамогу. «Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сапраўдны культурны праект, які дапамагае дзецям і падлеткам пазнаць беларускую мову і культуру, піша «Будзьма».

14.09.2024 / 15:09

«Каб «Жэўжык» жыў і развіваўся, нам патрэбна ваша падтрымка. Кожны ваш унёсак дапаможа нам працягваць выпускаць альманах і рабіць яго даступным для большай колькасці дзяцей.

Акрамя таго, вы можаце стаць мецэнатам і дапамагчы дзецям, якія жадаюць вучыцца ў нашай анлайн-школцы, але не маюць фінансавай магчымасці», — напісала каманда праекта.

Чаму гэта важна?

Новыя выпускі «Жэўжыка»

«Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сродак захавання і распаўсюджвання беларускай мовы і культуры сярод дзяцей.

Магчымасці для дзяцей

Ваша падтрымка дазволіць большай колькасці дзяцей далучыцца да заняткаў па беларускай мове і літаратуры.

Захаванне культуры

Разам мы зможам данесці беларускую мову і культуру да большай колькасці дзяцей, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.

Як вы можаце дапамагчы?

Падтрымаць выданне новых нумароў альманаха праз штомесячныя ці адзіныя ўнёскі.

Стаць мецэнатам для дзіцяці, аплачваючы штомесяц яго заняткі па беларускай мове і літаратуры.

Набыць ужо выдадзеныя нумары («Родная мова», «Музычныя інструменты» і творчы «Зімовы сшытак») для сябе і сваіх сяброў.

Падзяліцца праектам з сябрамі і знаёмымі, каб больш людзей даведаліся пра клуб «Жэўжык».

Падтрымаць праект можна тут.

Nashaniva.com