Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці
Узброеным сілам Украіны ўдалося прарваць абарону УС РФ на яшчэ адным участку расійска-ўкраінскай мяжы ў Курскай вобласці. Пра гэта паведамілі некалькі ўкраінскіх вайсковых каналаў, у тым ліку канал падраздзялення БПЛА Khorne, а таксама пацвердзілі Z-ваенкары, піша The Moscow Times.
14.09.2024 / 16:12
Як сцвярджае Khorne, УСУ ўдалося прайсці на глыбіню «некалькіх кіламетраў». Канал апублікаваў відэа, дзе знятая ўкраінская бранятанкавая калона, якая, як сцвярджаецца, рухаецца да населенага пункта Вясёлае, што знаходзіцца ў тыле групоўкі расійскіх узброеных сіл.
Як піша ваенкар «Рыбарь», украінскія вайскоўцы скарысталіся адцягненнем значнай часткі расійскіх сіл на контрнаступальную аперацыю на мяжы Снагасць — Віктараўка і атакавалі расійскія пазіцыі на поўдзень ад Глушкова. Ім удалося заняць сяло Новы пуць, адзначае «Рыбарь», што пацвярджае блізкі да пагранслужбаў канал «Старший погранотряда».
«Аператыўна-баявая абстаноўка застаецца цяжкой», — піша ён: УСУ «актыўна знішчаюць» расійскія БПЛА, што «ўскладняе вядзенне разведкі» і працу артылерыі.
Паводле даных Z-каналаў, украінскім войскам удалося пераадолець лініі ўмацавання, якія складаюцца з «зубоў дракона» і мінных палёў. Апошнія УСУ расчышчаюць з дапамогай інжынернай тэхнікі, піша «Рыбарь».
Канал «Два майора» ацэньвае глыбіню прасоўвання УСУ ад мяжы з Сумскай вобласцю ў 3 км — на такой адлегласці размешчанае Вясёлае.
Падраздзяленне БПЛА Khorne, якое падтрымлівала аперацыю па прарыве, сцвярджае, што пад пагрозай акружэння апынулася групоўка расійскіх вайскоўцаў тэрміновай службы колькасцю некалькі тысяч чалавек. Z-ваенкары, зрэшты, гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.
Зяленскі: Расійскі наступ на Куршчыне ідзе паводле ўкраінскага плану
Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»
Расія перайшла ў контрнаступ у Курскай вобласці, ударыла ў фланг — ваенкары
«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць