Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!

Мільярдэр, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта ЗША, пакінуў гнеўны допіс у бок спявачкі Тэйлар Свіфт. Надоечы суперзорка падтрымала яго суперніцу на выбарах Камалу Харыс.

15.09.2024 / 21:12

Каб падкрэсліць узровень сваёй нянавісці да куміркі моладзі, Трамп напісаў допіс ва ўласнай сацыяльнай сетцы Truth Social капслокам.

Тыдзень таму, пасля дэбатаў Харыс і Трамп, спявачка публічна абвясціла, што падтрымлівае кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі.

Паводле слоў Свіфт, яна выбірае Харыс, таму што ЗША патрэбны спакой, а не хаос, і дэмакраты змагаюцца за правы ЛГБТК+ і жанчын. Свой допіс яна суправадзіла фатаграфіяй з катом, падпісаўшыся «бяздзетная кашатніца», які адсылаюць да слоў сенатара Джэй Дзі Вэнса, які ідзе на выбары ў якасці віцэ-прэзідэнта ў кабінеце Трампа. Вэнс тры гады таму назваў прадстаўнікоў дэмпартыі, у тым ліку Харыс, «бяздзетнымі кашатнікамі, якія хочуць зрабіць астатнюю частку краіны няшчаснай».

«Я аддам свой голас за Камалу Харыс і Ціма Уолза на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года», — напісала Свіфт у Instagram.

За гэты час допіс Свіфт сабраў звыш 11 млн лайкаў, а па яе рэферальнай спасылцы на дзяржаўны сайт з інфармацыяй аб выбарах перайшлі больш за 300 тысяч чалавек. Нават Камала Харыс пачала крытыкаваць Трампа, спасылаючыся на песні Свіфт.

Акрамя таго, перадвыбарную кампанію Трампа неаднаразова абвінавачвалі ў выкарыстанні дыпфэйк-выяваў знакамітасцяў, якія нібыта падтрымліваюць яго кандыдатуру. Сярод іх была і спявачка.

Узровень уплыву поп-зорак на выбары ў ЗША — цяпер адна з тэм, якую найбольш абмяркоўваюцца ў краіне. Музыканты і цэлыя гурты сабатуюць кампанію Трампа, які выкарыстоўвае іх музыку, падаюць пазовы і выступаюць з публічнымі заявамі супраць мільярдэра. Напрыклад, шведская ABBA запатрабавала спыніць выкарыстанне яе музыкі на мерапрыемствах рэспубліканцаў, а The White Stripes падала ў суд на Трампа, назваўшы яго «фашыстам» за «абуральнае прысваенне» песні.

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах

Камала Харыс прыняла намінацыю і паабяцала быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў

Nashaniva.com