Уначы ў Беларусь заляцеў чарговы шахед

У ноч з 15 на 16 верасня адзін дрон-камікадзэ тыпу «шахед» перасёк мяжу з Беларуссю ў Гомельскай вобласці і правёў каля 20 хвілін над Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам, паведамляе Беларускі Гаюн.

16.09.2024 / 11:23

Ілюстрацыйнае фота

Шахед зайшоў з Кіеўскай вобласці ў Гомельскую вобласць каля 03:15 ночы і трымаў курс на Хойнікі.

Далей дрон наматаў некалькі колаў у беларускім небе і развярнуўся назад ва Украіну, куды вярнуўся ўжо каля 03:40 і рухаўся курсам на Іванкаў.

Мінулай ноччу дзяжурная авіяцыя ВПС РБ не падымалася.

Nashaniva.com